У часе інтэрв’ю рэдактарам расійскіх СМІ 18 сакавіка Аляксандр Лукашэнка назваў правакацыяй паводзіны журналісткі «Новой газеты» Ірыны Халіп, якая нароўні з мужам, кандыдатам на выбарахпрэзідэнта-2010 Андрэем Саннікавым, з’яўляецца абвінавачанай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.
Па словах Лукашэнкі, асновай дзейнасці СМІ павінна быць «аб’ектыўнасць, праўдзівасць».
«Вось гэтага не хапае, у вас на RTVi у тым ліку, я нават гэтыя гляджу каналы, — сказаў ён. — 19 снежня. Адбыліся падзеі. Вось што там дзеецца, амаль даслоўна, вось вы можаце з гэтага зразумець і адчуць. Вось глядзіце, Ірыну Халіп затрымалі, арыштавалі, яе білі, вось момант затрыманьня. І нібыта па тэлефоне яна — адгэтуль яны даюць гэта ў эфір — звоніць. Вось мяне там — такі лямант — мяне тут затрымалі, мяне б’юць, вось па пысе б’юць, ідзіце».
«Кантралююцца ўсе тэлефоны яе, а там, у гэты момант, седзячы ў машыне, ніхто яе не збіваў, яна тэлефануе ў гэты самы… я не ведаю каму, але гэта запісваецца ўсё. Гэта звычайная правакацыя. Тэлефануе, і вось лямант і іншае. Усё, „