Беларускія студэнты ў Вільні адзначылі дзень страты Кастуся Каліноўскага шэсцем па цэнтры горада і ўскладаннем кветак.

Шэсце ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага праводзіцца чацвёрты раз. Звычайна акцыі адбываюцца ў бліжэйшыя да дня смерці выходныя.

Кіраўніка паўстання пакаралі 22 сакавіка.

Шэсце пачалося, а 13-й ад крыжа змагарам за свабоду Літвы, які стаіць над мемарыяльнай плітой паўстанцам 1863–1864 гадоў ля касьцёла Святога Якуба на Лукішскім пляцы.

Ад «крыжа Каліноўскага», як называюць яго ў Вільні, шлях ідзе да месца шыбеніцы (каля будынку суда пры Лукішскай плошчы, там цяпер знаходзіцца сімвалічны помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў), і далей па праспекце Гедыміна да Замкавай гары, дзе Каліноўскі быў пахаваны.

У шэсці ўдзельнічала прыкладна 20 чалавек. Яны неслі харугву з «Пагоняй». Мітынг на магіле Кастуся Каліноўскага скончыўся ўскланнем кветак. Прысутныя таксама запалілі знічы.

Выступаючы на мітынгу, моладзевы актывіст Франак Вячорка заявіў: «

;Гісторыя паўтарецца, як у часы Каліноўскага: Змаганне-зняволенне-турма.
Справа Каліноўскага — гэта змаганьне за свабоду. Цяперашняя ўлада не адзначае гэтую дату. Але такой уладзе, як і любому іншаму рэжыму, які пасягае на свабоду грамадзянаў, засталося нядоўга».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?