Гэта будзе, відаць, самая дарагая машына, прададзеная на аўкцыёне. Машына была створаная ў 1939 г. па асабістай замове Гітлера самім Фэрдынандам Поршэ і зьяўляецца адным з двух існуючых экзэмпляраў. Union D-Type можа пайсьці нават за 6 млн. фунтаў (каля 12 млн. даляраў) і пабіць існуючы да гэтага часу цэнавы рэкорд, які належыць Bugatti Type 41 Royale Sports Coupe з 1931 г. (5,5 млн. фунтаў).

Нямецкі дыктатар хацеў выкарыстаць машыну для прапагандысцкіх мэтаў – паказаць такім чынам тэхналягічны посьпех Трэцяга Рэйху.

Створаная машына была адной з найбольш хуткіх у тыя часы, яе магутнасьць складала 485 конскіх сілаў. Яе можна назваць сапраўдным цудам тэхнікі – яна магла разьвіваць хуткасьць аж да 279 км у гадзіну.

Пасьля вайны машына была скрадзеная расейцамі, якія хацелі спазнаць таямніцы нямецкіх тэхналёгіяў. Яны разабралі яе да апошняй шрубкі і пасьля забыліся на скрадзены рарытэт на некалькі дзясяткаў год. Толькі ў 1990 г. машыну знайшлі і вярнулі ёй першапачатковы выгляд.

Аўкцыён адбудзецца ў лютым у Парыжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?