На заключным этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменколене Дар’я Домрачава з пяццю промахамі стала другой у гонцы пераследу (пагоні) на 10 км.
На чатырох агнявых рубяжах беларуска дапусціла пяць промахаў (2-0-1-2), паказаўшы другі вынік і саступіўшы пераможцы прадстаўнічцы Славакіі Анастасіі Кузьміной (0-2-1-0) 23,1 секунды. На трэцім месцы немка Андрэа Хенкель (27,6; 0-0-1-2).
Надзея Скардзіна заняла 29-е месца (+3.14,5; 1-0-0-2), Анастасія Дубарэзава — 54-е (+7.57,1; 2-1-4-3). Усяго стартавала 57 удзельніц.
Пазаўчора Домрачава заняла 3-е месца ў спрынце.
Гэта дзявяты п’едэстал Дар’і ў гэтым сезоне на этапах Кубка свету з улікам чэмпіянату свету
(нагадаем, таксама, што ў
Ханты-Мансійску беларуска заваявала срэбра).
Праўда, пакуль без першага месца.
У нядзелю пройдзе апошняя гонка сезона — мас-старт.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ