Самалёты французскіх ВПС перасцерагаюць авіяцыю Кадафі ад бамбавання Бенгазі, заявіў прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі.

Іх з’яўленне ў лівійскім небе можа лічыцца першым практычным крокам пасля таго, як ААН прагаласавала ў чацвер за закрыццё паветранай прасторы над Лівіяй.

Сёння заходнія і арабскія лідэры сустракаліся ў Парыжы, каб узгадніць план дзеянняў супраць Кадафі.

«Нашы ваенна-паветраныя сілы будуць супрацьстаяць любой агрэсіі», — адзначыў Сарказі.

Некалькімі гадзінамі раней, войскі Кадафі пачалі наступ на апору паўстанцаў, горад Бенгазі. Апошняе ўрад Лівіі абвяргае.

Французскія шматмэтавыя знішчальнікі Rafale узняліся з сваёй базы ў Сэн-Дызье на ўсходзе Францыі, паведаміла Agence France-Presse. Пакуль гэта толькі разведка. Аблёт тэрыторыі Лівіі адбываецца без праблем, рэйсы будуць працягвацца некалькі наступных гадзін.

Галандскі прэм’ер-міністр Марк Рутэ паведаміў журналістам на саміце ў Парыжы, што брытанскія, французскія і канадскія ВПС могуць нанесці першыя ўдары па вайсковай інфраструктуры Кадафі ўжо сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?