Шэсце салідарнасці з палітвязнямі прайшло 19 сакавіка ў цэнтры Мінска. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку маці Мікіты Ліхавіда, Эдуарда Лобава, Фёдара Мірзаянава і Паўла Севярынца, а таксама Вячаслава Сіўчыка
, які цяпер за мяжой.

Будаўнічыя працы ў былым кляштары ўжо пачаліся.

Будаўнічыя працы ў былым кляштары ўжо пачаліся.

Будаўнічыя працы ў былым кляштары ўжо пачаліся.

Будаўнічыя працы ў былым кляштары ўжо пачаліся.

Справа - маці Паўла Севярынца Таццяна.

Справа - маці Паўла Севярынца Таццяна.

Свечкі ля "Валадаркі".

Свечкі ля "Валадаркі".

У 17.00 ля касцёла Святога Язэпа на плошчы Свабоды пачаўся малебен за палітвязняў і за вяртанне вернікам былога кляштара бернардынаў з касцёлам Святога Язэпа.

19 сакавіка споўнілася тры месяцы ад апошніх прэзідэнцкіх выбараў і падзей на плошчы Незалежнасці ў Мінску, а таксама шэсць гадоў з дня пачатку штодзённых набажэнстваў за вяртанне вернікам святыні
, збудаванай у 1652 годзе на сродкі вернікаў. У набажэнстве ўзялі ўдзел каля 40 чалавек, у тым ліку каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты.

Грамадская актывістка Ганна Шапуцька адзначыла, што 17 лістапада 2010 года была створаная ініцыятыва «Духоўнае сэрца Мінска», якая пісьмова звярнулася да кіраўніцтва краіны з просьбай вярнуць комплекс вернікам. Паводле яе слоў, калі сябры ініцыятывы не атрымаюць станоўчага адказу, яны выступяць за вырашэнне пытання на гарадскім рэферэндуме.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксей Шэін адзначыў, што святы Язэп, заступнік сям’і, шырока вядомы як абаронца справядлівасці. Шэін заклікаў удзельнікаў быць справядлівымі і дамагацца справядлівасці вакол сябе.

Затым удзельнікі набажэнства рушылі да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці па вуліцах Інтэрнацыянальная, Валадарскага і праспекце Незалежнасці. Наперадзе ішлі маці і сваякі палітвязняў. Кожная мела бел-чырвона-белы шалік. Жанчыны неслі лампады і маліліся. Два набажэнствы прайшлі насупраць турмы на вуліцы Валадарскага і на прыступках размешчанага побач будынка былой харальнай сінагогі, дзе зараз знаходзіцца Тэатр імя Горкага.

Каля Чырвонага касцёла, ля скульптурнай кампазіцыі «Архангел Міхаіл перамагае зло», удзельнікі акцыі паставілі лампады, памаліліся і скіраваліся ў касцёл на сімфонію-малітву і імшу. Пасля яе завяршэння яны правялі каля скульптурнай кампазіцыі малебен за палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?