Яго знайшлі ў басейне пасярод вальера. Адставіны і прычыны гібелі мядзведзя пакуль невядомыя.
Выхаваннем Кнута займаўся супрацоўнік заапарку Томас Дзёрфляйн.
Выхаваннем Кнута займаўся супрацоўнік заапарку Томас Дзёрфляйн.
Выхаваннем Кнута займаўся супрацоўнік заапарку Томас Дзёрфляйн.
Кнут.
Кнут святкуе 4-годдзе.
19 сакавіка ў берлінскім заапарку памёр самы знакаміты яго насельнік — белы мядзведзь Кнут, паведамляе газета «Frankfurter Allgemeine Zeitung». Наглядчык заапарка знайшоў цела Кнута ў басейне, які знаходзіцца ў вальеры. Пакуль невядома ад чаго памёр мядзведзь.
Кнуту было чатыры гады. Ён нарадзіўся 5 снежня 2006 г. Гэта быў першы выпадак нараджэння белага мядзведзя ў заапарку Берліна за апошнія 30 гадоў. Бацькамі Кнута былі мядзведзі па мянушках Ларс і Тоска. Маці кінула нованароджанага і яго двух братоў. Браты Кнута неўзабаве сканалі, ён выжыў і яго выхаваннем заняўся супрацоўнік парка Томас Дзёрфляйн. Ён карміў медзведзяня па 12 разоў на дзень, спяваў яму песні Элвіса Прэслі. Каляды 2006 года ён правёў у заапарку, побач з медзведзянём. Кнут стаў зоркай заапарку: у сакавіку 2007 г., калі яго ўпершыню паказалі публіцы, заапарк за некалі дзён наведалі больш за 100 тысяч чалавек. У берлінскіх рэдакцыях СМІ ў той час працавалі цэлыя аддзелы, якія падрабязна асвятлялі працэс выхавання «зоркі».
Кнут, які дзякуючы прэсе праславіўся на ўвесь свет, не нашмат перажыў свайго апекуна — Томас Дзёрфляйн памёр ад інфаркту 22 верасня 2008 г.
Пра знакамітага мядзведзя знялі дакументальны фільм «Кнут і яго сябры»/«Knut und seine Freunde».