Па афіцыйных дадзеных, моцны землятрус у Японіі і далейшае цунамі, якія абырнуліся на краіну дзевяць дзён таму, забралі жыцці больш за 8 тыс чалавек.

Без вестак зьніклымі лічацца 12 272 чалавекі.

Спіс ахвяр відавочна будзе нарастаць. Як паведамілі сёння ўлады найбольш пацярпелай прэфектуры Міягі, толькі ў гэтым раёне лік загінулых, пераважна ад цунамі, відавочна перавысіць 15 тыс. чалавек.

Зараз улады спрабуюць прыкласці ўсе намаганні, каб ліквідаваць наступствы аварыі на атамнай электрастанцыі Фукусіма. Паведамляюць, што сляды радыяцыі былі выяўленыя ў прадуктах (у малацэ і шпінаце), на адлегласці 120 км ад месца аварыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?