Афрыканскі саюз заклікаў у нядзелю да неадкладнага спынення атак на Лівію, пра гэта паведаміў тэлеканал France 24.

«Мы заклікаем урад Лівіі гарантаваць забеспячэнне гуманітарнай дапамогі для ўсіх маючых патрэбу і бяспеку для замежнікаў, уключаючы грамадзян іншых краін афрыканскага кантынента», — адзначаецца ў заяве.

У дакуменце падкрэсліваецца неабходнасць рэформаў у Лівіі, якія б выкаранілі прычыны цяперашняга крызісу.

Таксама Афрыканскі саюз заклікаў сусветную супольнасць да стрыманасці, неабходнай для таго, каб пазбегнуць гуманітарнай катастрофы.

Сустрэча членаў спецыяльнага камітэта па Лівіі адбылася ў Маўрытаніі.

Раней шкадаванне з прычыны пачатку ваеннай аперацыі выказалі Расія, Кітай і Венесуэла.

Зараз аперацыя супраць рэжыму Кадафі ажыццяўляецца сіламі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Канады. Пра свой намер прыняць у ёй удзел у той ці іншай меры заявілі Іспанія, ААЭ, Катар і Турцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?