Муамар Кадафі выступіў у нядзелю днём з новым тэлезваротам, у якім паабяцаў Захаду працяглую вайну і паўтарыў тэзісы, якія ўжо выказваў учора.

«Мы не пакінем нашу зямлю. Мы яе вызвалім», — цытуе яго Reuters.

Кадафі падкрэсліў, што на дадзены момант усім жыхарам Лівіі раздаюць зброю, каб яны маглі абараняць радзіму. «Параза акупантаў непазбежная», — паабяцаў ён, а таксама паабяцаў расправу тым, хто будзе супрацоўнічаць з сіламі кааліцыі.

«Захад падзе, як палі Гітлер і Мусаліні», — заявіў Кадафі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?