Увечары 19 сакавіка аршанскія актывісты распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзесяткаў улётак «Свабоду Паўлу Севярынцу!» з партрэтам зняволенага ў СІЗА КДБ палітыка і ўлёткі з партрэтам Змітра Дашкевіча, якога затрымалі 18 снежня, за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, паводле абвінавачання ў злосным хуліганстве.

Улёткі ў падтрымку палітвязняў зьявіліся на афішных тумбах і прыпынках гарадскога транспарту.

У царкве Святога Леаніда прайшла малітва за вызваленне зняволеных удзельнікаў мінскай акцыі 19 снежня. Яе арганізавалі мясцовыя прыхільнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?