Кадафі кінуў на штурм Бенгазі вялізныя сілы. Яму не хапіла літаральна дня. Карэспандэнт агенцтва Ройтэрз налічыў на аўтатрасе на захад ад Бенгазі 14 падбітых танкаў, 20 БТРаў, два грузавікі з ракетнымі ўстаноўкамі і дзясяткі вайсковых пікапаў. Гэта вынікі ўчорашняга ўдару французскіх ВПС па экспедыцыйным корпусе, што спяшаўся нанесці вырашальны ўдар па паўстанцах.

Карэспандэнт таксама налічыў прынамсі 14 целаў забітых побач з тэхнікай.

Паводле інфармацыі з адной з бальніц Бенгазі, за вечар пятніцы і першую палову дня суботы ў часе атакі сілаў Кадафі загінулі не менш за 94 асобы.

Слаба ўзброеныя паўстанцы абаранялі горад, у якім засядае часовы ўрад апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?