Getty Images.

Getty Images.

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам на заключным этапе Кубка свету, што прайшоў у нарвежскім Халменколене, і заваявала Малы крышталёвы глобус у гэтай дысцыпліне.

Дар’я ішла пасля трэцяй стральбы на першым месцы, пасля чацвертай адкацілася на другое, але здолела на апошнім кіламетры вырваць перамогу ў расіянкі Ганны Багалій-Цітавец.

Яе вынік -- 36:13.0 (1+0+0+2).

Гэта адзінае золата Дар’і ў гэтым сезоне (і трэцяе ў кар’еры) на этапах Кубка свету. Дагэтуль беларуска у сезоне 2010/2011 дзевяць разоў уздымалася на п’едэстал, прычым тройчы на гэтым тыдні (таксама трэцяе месца ў спрынце, другое ў гонцы пераследу).

У агульным заліку гонак Кубка свету Дар'я засталася на 6-м месцы. Першае месца ў Кайсы Мякяр'яйнен.

Сённяшняй гонкай сезон Кубка свету 2010/2011 скончаны, а Дар’я, як бачым, яго дастойна завершыла.

Побач з афіцыйнымі беларускімі сцягамі хтосьці з заўзятараў размахваў бел-чырвона-белым сцягам, што выразна бачна з кадраў Еўраньюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?