Scanpix.

Scanpix.

Лівійскае войска ў нядзелю абвясціла аб неадкладным спыненні агню ў 21.00 па мясцовым часе (21.00 мінскі час), паведаміў прадстаўнік арміі на прэс-канферэнцыі.

«Усім падраздзяленням лівійскіх узброеных сілаў ... дадзеная каманда неадкладнага спынення агню а 9-й вечара сёння», - цытуе Reuters прадстаўніка арміі.

Інфармацыі пра тэрміны спынення агню пакуль няма.

Заява аб спыненні агню з'явілася практычна праз суткі пасля пачатку ваеннай аперацыі ў Лівіі, якая носіць назву «Адысея. Світанне». Яна ажыццяўляецца ваенна-паветранымі сіламі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Канады і Катара.

***

У другой палове дня, высокапастаўленая крыніца ў ваенных колах ЗША заявіла, что Злучаныя Штаты плануюць новыя ўдары па Лівіі ў рамках ваеннай аперацыі.

«Гэта доўгая аперацыя. Мы плануем новыя ўдары», — сказала крыніца ў ваенных колах ЗША.

Аперацыя супраць рэжыму Кадафі ажыццяўляецца сіламі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Канады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0