Грамадства1414

Камітэт добрых спраў: 50 000 еўра ў год прапанавала КДБ кіраўніку грамадскай арганізацыі, якая праходзіць рэгістрацыю ў Мінюсце

Кіраўнік Міжнароднага культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Цэнтр развіцця валанцёрства» Мікалай Кванталіяні заявіў, што КДБ схіляе яго да супрацоўніцтва.

Кіраўнік Міжнароднага культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Цэнтр развіцця валанцёрства» Мікалай Кванталіяні заявіў, што КДБ схіляе яго да супрацоўніцтва.

У распаўсюджаным лісце «Гісторыя стварэння падкантрольнага трэцяга сектару ў Беларусі» Кванталіяні паведамляе, што дакументы на рэгістрацыю Цэнтра былі пададзеныя 22 лютага.

5 сакавіка яму дадому патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся Віталём Мікалаевічам і пакінуў нумар свайго мабільнага тэлефона. Ён заявіў, што тэлефануе з нагоды рэгістрацыі арганізацыі з Міністэрства юстыцыі і ў інтарэсах заснавальнікаў з ім звязацца. Сустрэча была прызначаная на 16 сакавіка холе Мінюста.

На сустрэчы Віталь Мікалаевіч заявіў, што ён з супрацоўнік спецслужбаў, пры гэтым ніякіх дакументаў не паказаў. Паводле яго словаў, заснавальнікі арганізацыі правераныя, прэтэнзій да іх няма, і пытанне пра рэгістрацыю арганізацыі залежыць выключна ад згоды пра супрацоўніцтва.

«На маё пытанне „А што гэта азначае?“ Віталь Мікалаевіч растлумачыў, што

яны гатовыя аказваць усялякае садзейнічанне, у тым ліку і па рэгістрацыі замежных праектаў і грантаў, а таксама гатовыя пераключыць на нашу арганізацыю еўрапейскія праекты, якія знаходзяцца ўжо пад іх кантролем. Ён нават абмовіўся, што не трэба будзе ажыццяўляць працу, а толькі атрымаць грошы і даваць справаздачы.
І людзі, якія з імі ўжо працуюць, атрымліваюць 50 — 60 тыс. еўра ў год. Таксама ён гарантаваў поўную падтрымку і бяспеку ў рабоце арганізацыі», — піша Кванталіяні.

Супрацоўнік спецслужбаў заявіў, што

ў выпадку адмовы арганізацыя не будзе зарэгістраваная, заснавальнікі трапяць у «чорны спіс» і ніколі не змогуць зарэгістраваць іншую арганізацыю, а ў самога Кванталіяні пачнуцца праблемы з выездам за мяжу.

«Віталь Мікалаевіч падсунуў мне паперу, у якой папрасіў падпісаць, што паміж намі з ім адбылася гэтая сустрэча. Ад разгубленасці я напісаў яму гэтую паперу. Віталь Мікалаевіч сказаў, будзе чакаць майго званка з пацверджаннем на працягу 40 хвілінаў», — піша кіраўнік цэнтра.

Пасля абмеркавання сітуацыі з калегамі было прынятае рашэнне «не кантактаваць з гэтым чалавекам і чакаць вынікаў рэгістрацыі ад Міністэрства юстыцыі». Тэрмін разгляду дакументаў заканчваецца 22 сакавіка.

«Мы звязаліся з заснавальнікамі швейцарскага аддзялення і растлумачылі ім сітуацыю. З іх боку была адназначная рэакцыя, што для іх лепш нерэгістрацыя арганізацыі, чым праца са спецслужбамі», — паведамляе Кванталіяні.

На працягу «ўсіх наступных дзён»

з нумара «Віталя Мікалаевіча» пастаянна паступалі тэлефанаванні, але заснавальнік цэнтра трубку не здымаў. 19 сакавіка прыйшло смс-паведамленне: «Я прыйду з ператрусам».
Пасля гэтага Кванталіяні вырашыў «расказаць пра ўсю гэтую сітуацыю».

«Цяпер я разумею што іх намеры — працягваць прымушаць мяне да супрацоўніцтва ўжо з дапамогай пагрозаў, — піша кіраўнік цэнтра. — Я ніколі не думаў, што тэма валанцёрства і дапамогі сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі з боку «камітэта добрых справаў».

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны7

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння29

Літва папярэдзіла, што ў суботу на мяжы з ёй будуць праблемы

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»1

Памёр Аляксей Ануфрыеў1

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі3

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць