Астранамічная вясна наступіла ў Беларусі сёння ў 1.20 па беларускім часе, паведамілі ў абсерваторыі БДУ.
Сонца перайшло з Паўднёвага паўшар’я ў Паўночнае, і Зямля заняла такое становішча адносна нябеснага свяціла, калі яго промні будуць падаць на экватар вертыкальна. 21 сакавіка называецца днём веснавога раўнадзенства.
«Сонца ўзышло ў 6.11, зойдзе ў 18.24, дзень будзе доўжыцца 12 гадзін 13 хвілін. Некалькі лішніх хвілін набягаюць
Як адзначылі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, атмасферны ціск у пачатку гэтага тыдня пачне расці. Чарговы антыцыклон, які распаўсюджваецца з Заходняй Еўропы, палепшыць умовы надвор’я ў Беларусі. Зноў скрозь аблокі з’явіцца сонца, надвор’е чакаецца пераважна без ападкаў, хоць у начныя гадзіны будзе падмарожваць да нуля — мінус 7 градусаў, па паўночным усходзе — да мінус 10 градусаў. Днём паветра будзе інтэнсіўна прагравацца, і яго тэмпература дасягне 4–11 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — 12–15 градусаў вышэй за нуль.
Дзень веснавога раўнадзенства ў старажытнасці лічыўся пачаткам новага каляндарнага года, у час якога праслаўлялі вясну, сонца і спальвалі чучала зімы. І цяпер у многіх краінах свету гэты дзень лічыцца вялікім святам. У большасці мусульманскіх краін адзначаюць Наўруз, які сімвалізуе вечнае абнаўленне жыцця, у Японіі святкуюць
Астролагі сцвярджаюць, што дні сонцастаяння і раўнадзенства адчуваюцца многімі людзьмі як выключна магутны подых новага жыцця, новых магчымасцей і хвалявання перад пераменамі. Ад Сонца на Зямлю ў гэты час зыходзіць самая дынамічная энергія, таму добра пачынаць буйнамаштабныя праекты або развіваць ранейшыя.
У дзень веснавога раўнадзенства таксама можна прадказваць надвор’е на лета.
Ветранае надвор’е — цёплае лета, снег — сухое лета, ясная ноч — частыя навальніцы.