19 сакавіка адбыўся агульны сход Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, які праходзіў у закрытым рэжыме. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прадугледжвалася, што на ім можа быць пераабраны старшыня прэзідыума МГКА Аляксандр Пыльчанка, які выступаў з крытыкай адносна сітуацыі ў беларускай адвакатуры.
У прыватнасці, 18 лютага ў інтэрв’ю БелаПАН Пыльчанка выказаў занепакоенасць адносна незалежнасці беларускіх адвакатаў. Так ён пракаментаваў рашэнне Мінюста аб пазбаўленні ліцэнзій чатырох адвакатаў МГКА — Алега Агеева, Таццяны Агеевай, Уладзіміра Толсціка і Тамары Гараевай, якія абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.
У той жа дзень, 18 лютага, загадам міністра юстыцыі Галаванава Пыльчанка быў выключаны са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Беларусі. 25 лютага прэзідыум Рэспубліканскай калегіі адвакатаў асудзіў стыль працы Пыльчанкі і прызнаў немагчымым далейшае выкананне ім абавязкаў старшыні МГКА.
Рашэнне аб пераабранні Пыльчанкі можа прыняць толькі агульны сход Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.Аднак, як паведаміла інфармаваная крыніца, пытанне аб пераабранні старшыні прэзідыума нават не ўносілася ў парадак дня сходу.
Як вынікае з кароткага паведамлення, размешчанага на сайце МГКА, на агульным сходзе былі заслуханыя справаздачы старшыні калегіі, яго намеснікаў і старшыні рэвізійнай камісіі, разгледжаныя пытанні выканання
Хто менавіта даабраны ў склад прэзідыума і ў сувязі з чым, не ўказана. Мяркуючы па ўсім, размова ідзе пра месца, якое вызвалілася ў прэзідыуме пасля выключэння з МГКА Паўла Сапелкі. Рашэнне аб выключэнні Сапелкі было прынятае 3 сакавіка. У яго дзеяннях прэзідыум калегіі ўгледзеў парушэнні «патрабаванняў
Сапелка абараняў кандыдата ў прэзідэнты на