Рада Еўрапейскага саюза сёння ўхваліла рашэнне аб пашырэнні абмежавальных захадаў супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальшаванне выбараў і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці.

Як паведамляе прэс-служба Рады ЕС, міністры замежных спраў 27 краін ўключылі ў спіс прадстаўнікоў беларускага рэжыму, супраць якіх дзейнічае забарона на паездкі ў Еўропу і замарожванне актываў, яшчэ 19 асоб.

Поўны спіс будзе апублікаваны 22 сакавіка ў выданьні «Official Journal».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?