Беларусь падрыхтавала і ўжо рэалізуе захады ў адказ на рашэнне Еўрасаюза пра санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

Захады ў адказ могуць закрануць больш за 150 асобаў з ЕС і ЗША, заявіла Інтэрфаксу крыніца ва ўрадавых колах.

"Зваротныя захады закрануць больш як 150 асобаў з краінаў Еўрасаюза і ЗША,

сярод якіх старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк, дэпутат ЕП Яцэк Пратасевіч і шэраг іншых палітыкаў, парламентарыяў, журналістаў,

якія праславіліся найбольш адыёзнымі ініцыятывамі ў дачыненні да Беларусі", — адзначыў суразмоўца агенцтва.

Суразмоўца таксама адзначыў, што "аднымі візавымі санкцыямі Беларусь не мае намеру абмяжоўвацца

і распрацавала таксама шэраг іншых захадаў у адказ".

"Не выключана, што яны закрануць пытанні транспамежнага супрацоўніцтва, дзейнасці на тэрыторыі Беларусі асобных замежных фондаў і няўрадавых арганізацый", — сказала крыніца агенцтва.

Пры гэтым, дадада яна, "прынятыя меры будуць насіць больш прапарцыйны і дыферэнцыяваны, а не люстраны характар у адносінах да санкцыяў ЕС і ЗША".

MЗC Беларусі не пацьвярджае, але і не абвяргае гэтую інфармацыю.

31 студзеня Рада міністраў замежных спраў Еўрапейскага Саюза забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 158 беларускім чыноўнікам на чале з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Санкцыі сталі адказам на рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?