Сябра партыі «Справядлівы свет» з Давыд-Гарадка Вольга Кецько за сяброўства ў выбарчай камісіі ад партыі «Справядлівы свет» была пераведзена дырэктарам хлебазавода Надзеяй Скрабец з пекара на пасаду прыбіральшчыцы вытворчых памяшканняў. Кецько пры пераводзе страціла ў заробку.

Але не падпарадкавацца не магла, бо дырэктар дала зразумець: альбо Вольга Кецько пераходзіць працаваць прыбіральшчыцай альбо яе звольняць. Дырэктар не звярнула ўвагі на тое, што жанчына адна гадуе 4-х непаўнагадовых дзяцей. Малодшы сын з’яўляецца інвалідам 2-ой групы па зроку.

Пры размове па пытанні пераводу на іншую працу ў прысутнасці галоўнага інжынера Віктара Дранько і старэйшага майстра Святланы Шчэрбач дырэктар неаднаразова цікавілася ў Кецько, як тая трапіла ва ўчастковую камісію і чаму не спытала ў яе дазволу. А майстар пайшла яшчэ далей. Па словах Святланы Шчэрбач, Кецько, пайшоўшы ў камісію ад партыі «Справядлівы свет», запляміла ўвесь хлебазавод, а таксама сябе і сваіх дзяцей. І што цяпер у дзяцей Кецько будуць праблемы з паступленнем у навучальныя ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?