Такую гіпотэзу агучыў краязнавец Анатоль Капцюг.

20 сакавіка ў Вілейцы на Днях праваслаўнай кнігі Капцюг і супрацоўніца краязнаўчага музея Наталля Яфімава прадставілі пацвярджэнні гэтаму.

Усё пачалося з таго, што Анатоль Капцюг супаставіў герб Рагоза з выдавецкай маркай Івана Фёдарава, якія вельмі падобныя.

«Ці не тыя гэта Рагозы, што жылі некалі на Вілейшчыне — у Лукаўцы, Хаценчыцах і Сэрвачы?» – задаўся пытаннем краязнавец. Даследчык жа біяграфіі Фёдарава В.Лукомскі зазначае, што Фёдараў — гэта імя па бацьку, а не прозвішча, як нехта можа падумаць.

Фонд Фёдарава пры Інстытуце славяназнаўства Расійскай Акадэміі навук таксама спыніўся на тым, што усходнеславянскі першадрукар звязаны з родавым гербам беларускіх шляхціцаў Рагозаў або паходжаннем, або па так званай прыпісцы, адаптацыі. Аднак фонд не дае адказу, з якой мясцовасці дакладна паходзіць Іван Фёдараў.

Якія аргументы знайшлі Анатоль Капцюг і Наталля Яфімава на карысць сваёй гіпотэзы? Іх каля дзясятка. Але спынімся на найбольш пераканаўчых.

Аргумент першы.

У 1528 годзе ў двары Ашмена Віленскага павета, да якога былі прыпісаныя нашыя землякі-Рагозы жыў Фёдар Рагозіч (Рагоза), што вынікае з перапісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 года.

Аргумент другі.

У акце раздзела маёмасці Лукаўца і Хаценчыц на тры часткі згадвае Багдана Фёдаравіча Рагозу.

Аргумент трэці.

У дакуменце аб зямельных спрэчках гаспадароў Хаценчыц і Лукаўца згадваецца «частка Багданаўская і Маскоўская». Багданаўская, лічаць Капцюг і Яфімава, тычыцца Багдана Фёдаравіча Рагозы, а Маскоўская, яго брата Івана Фёдаравіча (Фёдарава) Рагозы, які ў той час (1570) жыў у Маскве і быў тым самым Іванам Фёдаравым, аўтарам першай друкаванай слявянскай азбукі.

Такім чынам, згодна з гіпотэзай Анатоля Капцюга першадрукар Іван Фёдараў — беларускі шляхціц Іван Фёдаравіч Рагоза. Месца яго нараджэння — Вілейшчына. Доказаў, які я б разбурылі гэту гіпотэзу, лічаць Анатоль Капцюг і Наталля Яфімава, няма.

Далей можаце праглядзець слайд-фільм, падрыхтаваны Наталляй Яфімавай, які абгрунтоўвае гэту гіпотэзу і расказвае аб вядомых момантах з жыцця асветніка і першадрукара Івана Фёдарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?