У справе аб «масавых беспарадках» 19 снежня з’явіўся новы падазраваны — 23-гадовы студэнт Аляксей Шарстоў.

Як паведамляюць праваабаронцы, увечары 21 сакавіка Шарстоў быў затрыманы ў якасці падазраванага і змешчаны пад варту ў СІЗА на Валадарскага. Сёння ўдзень дома ў яго адбыўся ператрус.

Па непацверджанай інфармацыі, разам з Аляксеем Шарстовым затрыманыя і двое яго сяброў, прозвішчы якіх цяпер высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?