Генпракуратура не выключае магчымасці экстрадыцыі Міхалевіча 17
Пра гэта заявіў Рыгор Васілевіч.
Генпракуратура не выключае магчымасць экстрадыцыі Алеся Міхалевіча, паведаміў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.
Адказваючы на пытанне журналістаў, ці мае намер Генпракуратура накіроўваць запыт на экстрадыцыю экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча, які праходзіць як падазраваны па справе аб масавых беспарадках 19 снежня і які, парушыўшы падпіску аб нявыездзе, выехаў за межы Беларусі, Рыгор Васілевіч сказаў, што такі варыянт не выключаны. «Раз ўзбуджаная крымінальная справа, такі варыянт (экстрадыцыі), хутчэй за ўсё, напрошваецца», — сказаў ён.