Ута Цапф, кіраўнік рабочай групы па Беларусі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, а таксама намеснік міжнароднага сакратара фракцыі СПД ў Бундэстазе, апублікавала на сайце Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны артыкул аб сітуацыі ў Беларусі пад загалоўкам «Страшная помста Лукашэнкі».

У артыкуле Ута Цапф апісвае сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў і робіць акцэнт на тым, што да кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ад снежня не дапускалі адваката, да некаторых зняволеным да гэтага часу не дапусцілі адвакатаў, у Беларусі ідзе ціск на адвакатаў палітычных зняволеных, іх пазбаўляюць ліцэнзій. Яна згадвае пра тое, як кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч падрабязна распавёў аб катаваннях, якія ўжываюцца да яго ў КДБ. Цяпер ён знаходзіцца ў Чэхіі, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

Яна яшчэ раз распавядае чытачам пра тое, што кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў быў збіты, і яго забралі з бальніцы, не аказаўшы яму медыцынскай дапамогі, цяпер ён пад хатнім арыштам. Таксама Цапф згадвае даклад арганізацыі Human Rights Watch аб стане правоў чалавека ў Беларусі, у якім адлюстраваны небывалых размах рэпрэсій супраць НДА, праваабаронцаў, журналістаў, студэнтаў і прыхільнікаў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты.

Яна назвала прысуды па справах затрыманых 19 снежня «вельмі жорсткімі». Ута Цапф заклікае аказваць дапамогу ахвярам рэпрэсій і надае вялікае значэнне міжнароднаму назіранню за падзеямі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?