Супрацоўнік Генеральнай пракуратуры, які падпісваў Алесю Міхалевічу пазоў з выклікам для давання тлумачэнняў адносна заявы палітыка пра катаванні ў СІЗА КДБ, звязаўся з Міланай Міхалевіч.

Ён паведаміў жонцы экс-кандыдата ў прэзідэнты, што Алесь Міхалевіч мусіць даваць гэтыя тлумачэнні толькі асабіста і толькі на тэрыторыі Беларусі. На пытанне спадарыні Міланы, ці можна падаць у Генпракуратуру натарыяльна завераныя паказанні, следчы адказаў адмовай. Ён патлумачыў, што ў паказаннях вельмі зацікаўлены, але заканадаўства прапануе выканання працэдуры — следчы мусіць асабіста патлумачыць Міхалевічу яго правы і папярэдзіць пра крымінальную адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?