Музыка2929

Уладзімір Някляеў. Красуня-вясна + аўдыё песні Вайцюшкевіча

Някляеў пад хатнім арыштам напісаў новы верш. А Зміцер Вайцюшкевіч паклаў яго на музыку.

Някляеў пад хатнім арыштам напісаў новы верш. А спявак Зміцер Вайцюшкевіч паклаў яго на музыку. Кампазіцыя называецца «Красуня-вясна».

«Гэты верш Уладзімір Пракопавіч напісаў пра вясну і прысвяціў дзвюм Волям: свабодзе і жонцы Вользе, — сказаў Зміцер Вайцюшкевіч парталу tut.by. — Ад сябе дадам: ніхто не забыты, нішто не забыта».

Упершыню песню «Красуня-вясна» слухачы пачулі на мінскім канцэрце спевака 8 сакавіка.

Нагадаем, што Уладзімір Някляеў абвінавачваецца ў арганізацыі беспарадкаў у Мінску 19 снежня. Цяпер ён знаходзіцца пад хатнім арыштам. Кантактаваць з людзьмі, акрамя жонкі і следчых, ён не можа.

Напрадвесні плачуць ледзяшы,
Ручаіны звоняць напрадвесні.
Ты мне ціха-ціха для душы
Заспявай прадвесневую песню.

Хай душа ўскалышацца да дна
І туды пакліча, дзе святая,
Дзе на ўзлеску юная вясна
Першыя пралескі рассыпае.

Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі (ты нас не пакінеш ніколі),
Красуня-вясна – сястра нашай волі,
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні (шчаслівая ў першым каханні),
Красуня-вясна – чароўная фея кахання.

Ад вясны нікуды не ўцячы,
І праз вецер, што сцягі палошча,
Пойдзем мы з табой, каб уначы
Запаліць агеньчыкі на плошчы.

Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Тых, каго няма сягоння з намі,
Тых, каго мы будзем сустракаць
З бел-чырвона-белымі сцягамі.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць