У Мінску на 20% даражае праезд у грамадскім транспарце. Кошт талона складзе 850 рублёў. Тарыф на праезд у экспрэсных аўтобусах зацверджаны ў памеры 1300 рублёў. Пра гэта заявіў дырэктар «Сталічнага транспарта і сувязі» Валер Шкуратаў.

Па яго словах, міністэрства эканомікі ўзгадніла прапанаваныя Мінгарвыканкамам новыя тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання.

Падаражанне адбудзецца ў найбліжэйшыя дні, як толькі рашэнне будзе апублікаванае ў дзяржаўным друку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?