На памежным пераходзе «Каменны Лог», які лічыцца асноўным на беларуска-літоўскай мяжы, чарга з грузавых аўтамабіляў складае каля 500 машын. З іх 350 спрабуюць заехаць у Беларусь, а яшчэ 140 — выехаць. Па меркаванні прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта, чарга звязаная з суб’ектыўнымі фактарамі эканамічнага плану, а 

«беларускія памежнікі і мытнікі працуюць у штатным рэжыме з улікам інтэнсіўнасці транспарта».

Раніцай чарга дасягала 700 фур, пасля пачала скарачацца, але цяпер зноў расце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?