На Першым канале прэм’ера. Па чацверах у 22.50 будзе ісці новае ток-шоу Генадзя Давыдзькі «Клуб рэдактараў». У ёй вядоўца будзе абмяркоўваць з рэдактарамі беларускіх газет падзеі ў краіне і свеце.

— Такая перадача павінна была з’явіцца. Першы нацыянальны канал абавязаны паказваць розныя меркаванні разумных людзей, — распавёў Генадзь Давыдзька пасля здымак першага выпуску праграмы. — 

Нас часта папракалі, што ў нас толькі адно меркаванне. Калі ласка, прыходзьце ўсе, кажыце.
Любыя заяўкі ад любога выдання, любога разумнага чалавека будуць здаволены, і ён будзе запрошаны ў «Клуб рэдактараў». Тым больш калі мы выйдзем у прамы эфір.
Мы нічога не баімся, не баімся чужога меркавання.
Клуб створаны для таго, каб глядач сам сфармаваў свой пункт гледжання зыходзячы з розных пазіцый удзельнікаў праграмы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?