Аб’ём міжнародных рэзерваў Расейскай Федэрацыі за апошні тыдзень вырас на 2,7 мільярда. Такім чынам, на 18 сакавіка яны дасягнулі 500,0 мільярдаў даляраў.

Расейскія рэзервы на хвалі крызісу 2008–2009 гадоў скараціліся прыкладна да 380 мільярдаў даляраў, аднак з 2010 года зноў пачалі рост.

Рэкорднага ўзроўню яны дасягалі на пачатку жніўня 2008 года — 598 мільярдаў.

Для параўнання: золатавалютныя рэзервы Казахстана складаюць каля 64 мільярдаў даляраў, Украіны — 37 мільярдаў, Беларусі — 4 мільярды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?