На ім — музыка, відэа, артыкулы, інтэрв’ю і фоты.
24 сакавіка запрацаваў сайт, прысвечаны памяці спявачкі і журналісткі Вольгі Самусік, якая 7 снежня 2010 г. заўчасна памерла ад цяжкай хваробы.
На сайце можна азнаёміцца з біяграфіяй Вольгі Самусік, пабачыць фотаздымкі і відэакліпы. Тут жа выкладзеныя песні гурта žygimont VAZA (альбом «Distortion»), у якім спявала Вольга.
На віртуальнай сцяне сайта можна пакінуць свой каментар.
Аматары творчасці Вольгі Самусік могуць даслаць на сайт матэрыялы, якія датычаць жыцця і творчасці спявачкі. Дасылаць іх трэба на адрас: [email protected].