Улада2020

ПБНФ, АГП падтрымалі пазіцыю КХП-БНФ

Сёлета сьвяточны Дзень Волі 25 сакавіка нашая Бацькаўшчына сустракае ў становішчы халоднай грамадзянскай вайны. Лепшыя сыны і дочкі Беларусі, кінутыя за краты і ілжыва абвінавачаныя ў крымінальных злачынствах.
Ужо вынесеныя прысуды сьведчаць пра тое, што разгляд гэтых справаў не мае нічога агульнага з правасуддзем, справядлівасьцю і маральнасьцю.

Канфрантацыя і раскол у беларускім грамадзтве праз гвалтоўныя дзеяньні ўладаў дасягнулі надзвычай высокага ўзроўню.

У гэтай сытуацыі гадавіна абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, якая заўжды была і будзе сьвяточнай датай для кожнага беларускага грамадзяніна, робіцца днём пратэсту і адказнасці. Чым менш людзей будзе затрымана альбо пабіта на мерапрыемстве, тым больш гэта будзе спрыяць таму, што пратэставая хваля будзе расьці.

Сілавыя дзеяньні ўладаў, як паказаў досьвед 19, шмат у чым грунтуюцца на правакацыях.

Палітычная апазыцыя мусіць у гэтых варунках праявіць адказнасць і не ахвяраваць лёсамі людзей. Сьпеласьць сёньняшніх дзеячоў апазыцыі, што засталіся на волі, вымяраецца не колькасьцю маладых людзей і дзяўчын, кінутых за краты — а еднасьцю і кансалідацыяй на глебе агульнай стратэгіі далейшай палітычнай барацьбы.

Мы падтрымліваем пазыцыю, агучаную кіраўніцтвам Кансерватыўна-хрысціянскайпартыяй БНФ у звароце да суайчыннікаў ад 23 сакавіка з нагоды сёлетняга Дня Волі.

Мы заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі адзначыць гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ўрачыстым ускладаньнем кветак да помніку Янку Купалу ў Менску,
а таксама да помнікаў выбітным дзеячам Беларусі і памятных месцаў, што зьвязаныя з гісторыяй беларускай незалежнасьці, па ўсёй краіне. Няхай кожны беларус у дзень 25 сакавіка не толькі ўзгадае пра змагароў мінуўшчыны, але і распавядзе блізкім, сябрам, сваякам ды суседзям пра вязьняў, якія цяперашні рэжым кінуў за краты з-за іх палітычных перакананьняў.

Мы найстойліва запрашаем усе адказныя палітычныя партыі і рухі да кансалідацыі на глебе ўзгодненай стратэгіі дзеля хутчэйшага вызваленьня ўсіх палітзняволеных, дзеля перашкоды гандлю нацыянальнымі інтарэсамі, дзеля свабоды і незалежнасьці нашай Айчыны.

За неадкланае і безумоўнае вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў!

За вольную і незалежную Беларусь!

Жыве Беларусь!

Аляксей Янукевіч, ПартыяБНФ

Леў Марголін, АГП

Дзяніс Садоўскі, БХД

Андрэй Дзмітрыеў, кампанія «Гавары праўду»

Аляксандар Макаеў, Рах салідарнасьці «Разам»

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ9

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнту Украіны Януковічу завочна далі 15 гадоў

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію12

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт6

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ9

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць