Дбайны надгляд на мяжы чакаў намесніка старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, які ў ноч з 24 на 25 сакавіка накіроўваўся на ўласным аўтамабілі ў Літву.

Надгляд (асабісты і аўтамабіля) працягваўся больш за тры гадзіны. У ходзе яго гутаркі вяліся аб судах над палітвязнямі і пра былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які з’ехаў з Беларусі і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Ю. Губарэвіч быў адным з першых, з кім звязаўся А. Міхалевіч пасля ўцёкаў з краіны.

«Гэта рэакцыя ўладаў на «візавы чорны спіс ЕС» у адносінах да шэрагу беларускіх чыноўнікаў», — так Юрась Губарэвіч пракаментаваў затрыманне і пільны дагляд на беларуска-літоўскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?