Відэа зняў прыхільнік каманды.

Ролік на песню «Я веру» з’явіўся ў інтэрнэце некалькі дзён таму. Ён быў зняты ў Гімалаях прыхільнікам каманды па ўласнай ініцыятыве. Калі кліп паглядзелі музыкі «Ляпіса Трубяцкога», яны вырашылі залічыць яго ў афіцыйнае відэа гурту.

Аўтарам аказаўся кіеўскі рэжысёр Аляксандр Сцекаленка, які працаваў з гуртом «Океан Ельзи», праектам Gorchitza, з Аленай Вінніцкай.

Цяпер на песню «Я веру» існуе два афіцыйных відэа. Аўтар першага роліка — Аляксей Церахаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?