Як паведаміў «Нашай Ніве» магілёўскі актывіст Валянцін Лабачоў, у Магілёве былі затрыманыя старшыня магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў, карэспандэнт БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч, грамадскі актывіст Аляксандр Сілкоў, маладафронтавец Зміцер Пасрэднікаў. Самога Лабачова таксама затрымалі на плошчы Савецкай у Магілёве. Ён збіраўся ўскласці кветкі каля мясцовага драматычнага тэатра.

Як паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна», у Магілёве таксама затрымалі маладафронтаўца Сяргея Нягаціна, грамадскага актывіста Міхаіла Шараметава, намесніка старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрыя Новікава і актывіста Уладзіміра Новікава.

Юры Новікаў і Алесь Сілкоў знаходзяцца ў пастарунку на вуліцы Ціміразеўскай, Уладзімір Новікаў на завулку Пажарным.

Журналіста БелаПАН Лапцэвіча разам з Салаўёвым вінавацяць у аказанні супраціву пры затрыманні. Пры затрыманні да яго былі прыменены спецыяльныя сродкі — кайданкі.

Зміцер Салаўёў пры быў затрыманні траўміраваны і «хуткая» вазіла яго ў траўмапункт. Зараз, верагодна, ён знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку на завулку Пажарным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?