Гэтая шкалярская прымаўка ўспомнілася ўчора, калі вярнулася з Дня Волі.
Падумаць толькі: міліцыя ў кожнай падваротні — прычым ад самага ранку, па горадзе дэманстратыўна, трубячы ў сірэны, раз’язджаюць аўтобусы са спецназаўцамі, цэнтральныя кварталы забітыя аўтазакамі, Купала і Колас пад арыштам…
Гэта ж колькі грошай убухалі! Золатавалютны запас…

І ўсё дзеля чаго? Каб юнакі не ўзнялі сцяг, каб бабулькі не заспявалі песню, каб ніхто кветкі не паклаў да помнікаў…

Ну-ну.

Моладзь ладзіла святкаванне на факультэтах — туды яшчэ не здагадаліся ціхароў нагнаць.

Праходзілі канцэрты і вечарыны — толькі я ведаю пра тры такія, а колькі іх было?

Далёкія ад палітыкі людзі на працягу дня круцілі пальцам ля скроні, сузіраючы той неадэкват, што прадэманстравала ўлада, — і гэта таксама вынік.

Уразіла маладая жанчына, якая свае кветкі пусціла на Свіслачы, — і яны агеньчыкамі плылі па цёмнай вадзе.

А гледзячы на спецслужбоўцаў у чорным з рацыямі ў вушах, успомніла прымаўку: «Зух супраць мух, а супраць зуха — і сам муха».

Хоць зухаў пакуль малавата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?