Барак Абама ў суботу ў традыцыйным штотыднёвым звароце да свайго народу заявіў, што ЗША не пачыналі сухапутную аперацыю ў Лівіі супраць іх лідара Муамара Кадафі.

«Як вярхоўны галоўнакамандуючы

я не бачу больш складанага рашэння, чым паслаць нашых вайскоўцаў па шляху поўнага страт. ЗША не павінны і не будуць ўмешвацца кожны раз, калі ў нейкай частцы свету адбываецца канфлікт…
У самым пачатку я паабяцаў, што роля нашых узброеных сіл будзе абмежаванай. Мы не ўводзім сухапутныя сілы ў Лівію, нашы вайскоўцы забяспечылі магчымасць аперацыі кааліцыі ў самым яе пачатку, але цяпер настаў час больш шырокіх міжнародных намаганняў», — цытуе РІА «Навіны» Абаму.

У пятніцу ўвечары РІА «Навіны» са спасылкай на крыніцу ў расійскай выведцы паведаміла, што міжнародная кааліцыя актыўна распрацоўвае план наземнай аперацыі на тэрыторыі Лівіі.

У суботу амерыканская тэлекампанія Fox News паведаміла, што ЗША ўжо пачалі наземную аперацыю.

Першапачаткова ЗША ўзначалілі ваенную аперацыю ў Лівіі, якая называлася «Адысея. Світанне».

Праз некаторы час Штаты сталі актыўна шукаць шляхі перадачы камандавання. Напярэдадні камандаванне было перададзена НАТО на чале з канадскім генералам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?