Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі на стадыі «рэгуляркі», нападаючы мінскага «Юнацтва» Андрэй Сцяпанаў атрымаў у чацвер беларускае грамадзянства.

Цікавасць да таленту экс-расейца пацвердзіў і галоўны трэнер зборнай Беларусі Эдуард Занкавец, пад кіраваннем якога нацыянальная дружына ў чацвер пачала падрыхтоўку да чэмпіянату свету-2011.

«Безумоўна, мы былі ў курсе, што працэс натуралізацыі Сцяпанава ідзе і вось-вось завершыцца.

І зборная зацікаўлена ў такіх выканаўцах.
Адзінае пытанне пакуль — у якой якасці выкарыстоўваць форварда. Наўрад ці гэта будзе ўдарнае звяно, калі ўлічыць, што Калюжны і Угараў знаходзяцца ў добрым здароўі, і мы разлічваем на прыезд Грабоўскага. У любым выпадку ўсё вырашаць трэніроўкі і канкурэнцыя, але ў нашых планах значыцца запрашэнне Андрэя на зборы па заканчэнні фінальнай серыі чэмпіянату краіны, — цытуе Занкаўца «Прессбол».

Нагадаем, Goals.by раней паведамляў аб тым, што Сцяпанаў атрымае беларускі пашпарт і зможа выступаць за зборную Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?