Супрацоўнікі праваахоўных органаў трэція суткі працягваюць пошук двух хлопчыкаў, зніклых у Віцебску, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС.

Паведамленне аб знікненні двух дзяцей 2002 і 2003 гадоў нараджэння паступіла ў Чыгуначны РАУС Віцебска, а восьмай вечара 24 сакавіка. Паводле словаў бацькоў, дзеці прыйшлі з гімназіі, каля 15 гадзіны, а потым пайшлі гуляць і не вярнуліся.

Па трывозе адразу ж быў падняты ўвесь асабісты склад РАУС — каля 150 чалавек, затым да пошуку падключыўся асабісты склад Віцебскага гарнізона ўнутраных спраў, таксама праводзіўся аблёт тэрыторыі на верталёце. З улікам таго, што дзеці пражываюць у мікрараёне недалёка ад Заходняй Дзвіны, вадалазы абследуюць дно ракі.

Як падкрэслілі ў УУС, пошук дзяцей не спыняецца. Арыенціроўку на іх разаслалі ва ўсе райаддзелы міліцыі і перадалі кіроўцам рэйсавых аўтобусаў. Да пошукаў дзяцей падключыліся добраахвотнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?