Пры правозе экзатычных жывёл з Германіі ў Расію расійскіх дрэсіроўшчык, намеснік гендырэктара Расдзяржцырка Сяргей Несцераў сутыкнуўся з праблемамі на беларускай мяжы.

Жырафу, дзвюх антылоп, трох зебр і ламу вывезлі з Германіі 22 сакавіка, паведамляе РІА Новости. Інцыдэнт адбыўся 25 сакавіка на пагранічным пункце Казловічы (Брэсцкая вобласць). Каля сутак Несцераў не мог атрымаць дазвол беларускіх ветэрынараў на правоз жывёл.

Замінка ўзнікла з-за таго, што нямецкія ветэрынары не ўказалі ў спісе прышчэпак адзін пункт — вірусную дыярэю. «Мы суткі прастаялі на гэтым пагранпункце, і я вельмі непакоіўся за жыццё жырафы, зебр, антылопы і ламы, якіх купіў у Германіі для расійскага цырка. У жывёл заканчвалася ежа, і бензін для ацяплення фуры быў на зыходзе», — сказаў журналістам Несцераў 26 сакавіка, калі праблему, нарэшце, удалося вырашыць.

Дрэсіроўшчык прызнаў сваю віну ў тым, што не прасачыў, ці правільна аформленыя дакументы. «Але значна больш жыццю жывёл пагражала такое доўгае знаходжанне ў замкнутай прасторы перавознай фуры, без прывычнага рацыёну і магчымасці актыўна рухацца», — падкрэсліў ён.

Несцераў таксама адзначыў,

што ўладзіць інцыдэнт шмат у чым дапамаглі журналісты, якія расказалі пра сітуацыю.
Менавіта пасля гэтага беларускія ветэрынары дазволілі правоз жывёл у Расію.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?