Сёння, 28 сакавіка, прайшлі суды над затрыманымі 25 сакавіка дзеячамі апазіцыі.
Мікола Дземідзенка атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго вінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства паўторна цягам аднаго году (частка 3 арт. 23.34 КоАП РБ).Суддзя -- Іна Ляўкова.
Віктар Івашкевіч асуджаны на 10 сутак, ён быў абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Суддзя Аксана Рэлява.
Ірыну Губскую абвінавацілі ў дробным хуліганстве і прысудзілі да трох сутак адміністратыўнага арышту (суддзя Савецкага раёна Мінска Дзмітрый Паўлючэнка), гэта азначае, што яна сёння выйдзе на волю. Увесь час знаходжаньня на Акрэсціна дзяўчына трымала сухую галадоўку.
0
0
0
0
0
0