Музыка3636

Мінскія канцэрты «Ляпіса Трубяцкога» таксама адмянілі

Прычынаў арганізатары пакуль не называюць.

Каманда павінна была выступіць у сталічным клубе «Рэактар» 1 і 2 красавіка.

У клубе прычыну адмены канцэртаў не назвалі. Не ведае яе і прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў. Але ён упэўнены, што яе прыдумаюць. «МНС хутчэй за ўсё будзе».

У «Ляпіса Трубяцкога» у туры па Беларусі планаваліся яшчэ канцэрты ў Маладзечне (раскуплены ўсе квіткі), Жлобіне (400 квіткоў купілі) і Салігорску (у продаж квіткі яшчэ не паступалі). Яўген Калмыкоў кажа, што

каманда цяпер у такім настроі, каб папрасіць прабачэння ў слухачоў і адмяніць гэтыя выступленні.

Прадзюсар адзначае, што беларускі тур каманды падзялілі на дзве часткі: да чорнага спісу і пасля. Прычым пасля гурт не даў ніводнага канцэрта ў Беларусі. Сп. Калмыкоў кажа, што да мінскіх выступленняў музыкі яшчэ думалі пра перагібы на месцах. Але цяпер зразумела, што забарона існуе сапраўды.

Для гурта гэта трэцяя адмена выступленняў. У сакавіку не адбыліся канцэрты ў Гомелі і Магілёве.

30 сакавіка «Ляпіс Трубяцкой» адыграе ў Варшаве.

Глядзі таксама: Сяргей Міхалок: «Ідзе культурны генацыд»

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі

Пятрухіну забаранялі весці стрым з канфэрэнцыі ў Варшаве. Ён супраціўляўся, а пасля стаў таемна запісваць аўдыя14

Мядзведзеў прыгразіў Трампу Трэцяй сусветнай вайной13

Рашэнне аб перадачы Германіяй Украіне ракет Taurus яшчэ не прынята1

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы2

Каханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве32

У Смалявіцкім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі

Блогер Сяргей Бяспалаў расказаў, чаму ажаніўся летась, а адсвяткаваў гэта толькі цяпер3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць