«Ежедневник» у партнёрстве з часопісам«Бізнэс-рэвю» выдзеліў некалькі найбольш яркіх адкрыццяў 2010 года, што юрыдычна аформілі жаданне рабіць унёсак у ВУП Беларусі.
Зацішша, якое некаторыя назіралі на інвестыцыйным полі Беларусі ў 2010 годзе, не адмяніла двух дзясяткаў угодаў па
«Майкрасофт Софтвер Бел»
Несумненна, адным з пачаткоўцаў з самым гучным імем у мінулым годзе стаў сусветны софтверны гігант Microsoft. Кампанія ў пачатку 2010 года зарэгістравала ў Беларусі сваё афіцыйнае прадстаўніцтва «Майкрасофт Софтвер Бел», а ў канцы года прызначыла яго кіраўніком Міхаіла Маханека.
Хаця навічком у Беларусі карпарацыю, заснаваную другім багацеем свету Білам Гейтсам III (яго маёмасць, па дадзеных Forbes, — 53 млрд долараў), назваць можна ўмоўна. Яна даўно працуе на мясцовым рынку, яе інтарэсы ў якасці дыстрыб’ютараў прадстаўляюць дзве кампаніі — «ЭЛКО Камп’ютары» і «АСБІС» — і больш за 20 партнёраў. Проста да мінулага года беларускі бізнэс Microsoft не меў свайго офіса і кантраляваўся з Украіны.
«Маркс энд Спэнсэр Бел»
Дзіўнае супадзенне, але яшчэ адзін праект з гучным імем, аб якім было заяўлена ў мінулым годзе, звязаны з беларускай эміграцыяй.
Гэта рэгістрацыя вясной 2010 года кампаніі «Маркс энд Спэнсэр Бел». Ініцыятарам, па інфармацыі
Чаму Слонім? Таму што стваральнік сусветна вядомага брэнда і яго першы ўладальнік Міхаіл Маркс быў родам менавіта з гэтага горада ў Заходняй Беларусі. У 1882 годзе ў самай першай хвалі габрэйскай эміграцыі з Расійскай імперыі ён прыбыў на Брытанскія выспы і там асеў назаўжды. Пачаўшы з невялікай крамы ў Лідсе, якая гандлявала таварамі за 1 пені, Маркс у хуткім часе стаў уладальнікам адной з найбуйнейшых рознічных сетак Вялікабрытаніі, якая і сёння паспяхова існуе ва ўсім свеце.
«Наш Майкл Маркс перамог Карла Маркса», — так адзначыла ўнёсак у сусветную гісторыю былога слонімца Маргарэт Тэтчэр.
«МАЗЗ БАЗЗ франчайзінг»
Яшчэ адзін франчайзінгавы праект, які з’явіўся ў мінулым годзе, звяртае на сябе ўвагу ў першую чаргу краінай паходжання франшызы — Аўстралія. Прадстаўнік Зялёнага кантынента Уорэн Рейналдс, франчайзер, які ўбачыў за тысячы кіламетраў перспектывы для свайго бізнэсу — сеткі прыдарожных кавярняў, — наогул першы аўстралійскі бізнэсовец, які сабраўся нешта ўкласці ў Беларусь.
Каго толькі няма сярод інвестараў у гэты буйны праект, зарэгістраваны ў самым пачатку 2010 года! І былы півавар, і былы фармацэўт, і былыя ўладальнікі адной з найбуйнейшых рознічных сетак у суседняй з Беларуссю Літве. У апошнім выпадку гаворка ідзе пра
У пачатку
Частка выгандляваных ад продажу крамаў браты Артыз цяпер укладаюць у беларускую
Страхавое таварыства «Росгосстрах»
Яшчэ адзін сямейны бізнэс, гэтым разам расійскі, адкрыў сваё даччынае прадпрыемства ў Беларусі ў страхавым сектары. Гэты бізнэс належыць адным з найбуйнейшых расійскіх страхавальнікаў — братам Данілу і Сяргею Хачатуравым.
З мінулага года яны ўладальнікі 100% акцый кампаніі «Росгосстрах». У 2010 годзе яны выкупілі ў расійскай дзяржавы яе апошні пакет у кампаніі, але, як паведамляецца, не збіраюцца змяняць брэнд. У такім выглядзе ён прыйшоў і на беларускі рынак. Праўда, не падарваў яго, як некаторыя прадказвалі, улічваючы фінансавыя магчымасці Хачатуравых. Браты ўваходзяць у
«Пекін
Даччынае прадпрыемства кітайскага дзяржаўнага будаўнічага бізнэсу BUCC, калі зірнуць на яго беларускае партфоліа, збіраецца здзейсніць у найбліжэйшыя гады ў нашай краіне сапраўдную інфраструктурную рэвалюцыю.
Далёка не самая буйная будаўнічая кампанія Кітая (напрыклад, па выніках 2010 года BUCC адсутнічае ў самым прэстыжным «225 Top Global Contractors», хоць у сярэдзіне
«Газпром трансгаз Захад»
Яшчэ адзін інфраструктурны і ўжо дзейны праект — расійскі газаправод
З пачатку яго эксплуатацыі на тэрыторыі Беларусі ён абслугоўваўся «Белтрансгазам» («Газпром» плаціў за гэта беларусам грошы). Зараз гэтым зоймецца даччыная структура расійскай кампаніі. Адзначым, што гэтую ж схему для эксплуатацыі двух сваіх экспартных нафтапрадуктаправодаў у Беларусі прымяняе і іншы расійскі транспартны манапаліст — «Транснафта».
«Вічунай Бел» і «Вічунай Лагістык»
Два беларускія праекты (адзін па вытворчасці сурымі, іншы па яго прасоўванні) літоўскі бізнэсовец Вісвальдзіс Матыёшайціс абяцае запусціць да канца 2011 года.
«Белмарфлот»
Яшчэ адзін праект, звязаны з вадой, — гэта марскі флот уладальніка групы Zepter Філіпа Цэптэра.
Скарыстаўшыся сваёй трывалай
З 1997 года ў кітайскім горадзе Сіягань паспяхова працуе сумеснае прадпрыемства Мінскага завода колавых цягачоў і аб’яднання «Санцзянь» пры Кітайскай групавой кампаніі касмічнай прамысловасці — «
А ў канцы 2009 года партнёры вырашылі (у пачатку 2010 года гэта рашэнне было аформлена ў юрыдычную асобу), што ёсць сэнс частку вытворчасці для сумеснага праекту лакалізаваць на тэрыторыі Беларусі. Прадпрыемства будзе выпускаць гідрамеханічныя трансмісіі ў Мінску. Між іншым, статутны фонд СП — 22,2 млн даляраў.