Фінал XIX адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі прайшоў з маленькай сенсацыяй. У фінальнай серыіплэй-оф гродзенскі «Нёман» упершыню перамог мінскае «Юнацтва».
Ад самага пачатку гульня пайшла на высокіх хуткасцях.
Гарадзенцы першымі адкрылі лік у матчы.
Галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў ад пачатку гульні адчуваў трывогу.
На 25-й хвіліне Мацярухін робіць лік роўным.
Цімчанка на 27-й хвіліне выводзіць «Юнацтва» наперад.
Сталічныя хакеісты зарана пачалі радавацца.На 28-ай хвіліне галявы спурт працягнуў Курылін.
Адставанне гарадзенцаў ў канцы другога перыяду скараціў Яромін.
Трэнеру «Нёмана» Дзмітрыю Краўчанку ў гэтай гульні было няма чаго губляць.
Гарадзенцы гулялі жорстка — пайшлі ў ва-банк.
Гледачоў, акрамя хакеістаў, было каму забаўляць.
Як аказалася, кубак у Гродна прывезлі дарэмна.
Аўтар пераможнай шайбы ў другім овертайме — Дудзік.
Яшчэ пасля трэцяй паразы ў Гродне настаўнік «Нёмана» Дзмітрый Краўчанка сказаў, што ў фінале сустрэліся каманды з розных вагавых катэгорый, таму вынік супрацьстаяння можна лічыць перадвырашаным. Акрылёныя ж перамогамі мінчане, якія, між іншым, спрабуюць прарвацца ў Кантынентальную хакейную лігу, перад апошняй гульнёй не жадалі губляць статус фаварытаў і зацягваць фінальную серыю да сустрэч у Мінску.
«Юнацтва» станавілася чэмпіёнам Беларусі ажно пяць разоў — 2004, 2005, 2006, 2009 і 2010 годзе. «Нёман» выйграваў чэмпіянат тройчы — у 1998, 1999 і 2001 годзе. Да фінальнай серыі супернікі сёлета ў рэгулярным чэмпіянаце гулялі пяць разоў. Па перамогах наперадзе аказалася «Юнацтва» — 3 з 5 гульняў мінчукі выйгралі.
Першыя два матчы прайшлі на хатняй пляцоўцы мінскага «Юнацтва», што выклікала вялікае незадавальненне заўзятараў «Нёмана» —
лядовы палац сталічнага клуба ў Парку Горкага ўмяшчае менш за тысячу гледачоў.
Кіраўніцтва «Юнацтва» не жадала губляць выгодаў гульні на роднай пляцоўцы і ніяк не адрэагавала нават на напісаны заўзятарамі «Нёмана» ліст у Федэрацыю хакея Беларусі аб пераносе мінскіх матчаў на іншую арэну.
Зрэшты на ліст ніяк не адрэагавала і сама Федэрацыя.
Заўзятары «Нёмана», зажурыўшыся па добрым хакеі, за тыдзень да хатніх матчаў ужо раскупілі ўсе квіткі. Некаторыя з іх не пабаяліся стаяць ў чэргах гродзенскага Лядовага палаца па 5–6 гадзін. Таму на гродзенскіх трыбунах усе два матчы серыі прайшлі з аншлагам — вольнага месца не было, а людзі займалі нават стаячыя месцы. Агулам фінальны матч назірала больш за 3000 гледачоў.
Увогуле «Нёман» па наведванню хатніх матчаў мае самы лепшы паказчык у гэтым чэмпіянаце.
Да чацвёртага матчу ход фінальнай серыі быў 3:0 на карысць сталічнага клуба — 1:6, 0:3, 3:4 (ОТ).
28 сакавіка «Юнацтва» выходзіла на лёд гродзенскага Лядовага палацу толькі дзеля аднаго — перамогі.
Зацягваць сезон ніхто не жадае, тым больш што на носе чакаецца падрыхтоўка зборнай Беларусі да Чэмпіянату свету. Гарадзенцам жа ўжо не было чаго губляць — трэба было рызыкаваць.
Першы перыяд сталічны клуб пачаў з актыўных атак. Але падначаленыя Дзмітрыя Краўчанкі вынеслі правільны досвед з мінулых трох параз — абарона гарадзенцаў адпрацавала на выдатна. Рэдкія атакі «Нёмана» прынеслі поспех на 17 хвіліне — стрэл Каршунова аказаўся дакладным. Другі перыяд «Юнацтва» пачало нашмат агрэсіўней — да варот галкіпера «Нёмана» атакі сыпаліся вельмі часта. Амаль увесь другі перыяд сталічны клуб проста дамінаваў на пляцоўцы. Мацярухін на 25 хвіліне робіць лік 1:1, на
Абарона «Нёмана» ледзь не рассыпалася, колькасць памылак здзіўляла нават балельшчыкаў.
Напрыканцы другога перыяда на
У гэты час з’явілася надзея, што не ўсё для гарадзенцаў яшчэ страчана…
Трэці перыяд для «Юнацтва» стаў правальным. Восіпаў на
Пяты матч ужо пройдзе на нейтральнай для «Юнацтва»«Мінск-Арэне» 30 сакавіка.