Еўракамісія мае намер забараніць уезд аўтамабіляў на традыцыйным паліве ў гарады кантынента да 2050 г.
Пра гэта паведаміў камісар па транспарце Сіім Калас. Ён растлумачыў, што ў планах Брусэля — паступовае скарачэнне колькасці машын з бензінавымі рухавікамі ў еўрапейскіх гарадах на 50% да 2030 г. Акрамя таго, Еўропа мае намер цалкам пазбавіцца ад выхлапнога газу на вуліцах яшчэ праз 20 гадоў, перадае Бі-бі-сі.

Акрамя скарачэння выкідаў CO2, гэтай мерай Еўракамісія разлічвае «наблізіцца» да ліквідацыі смяротнасці ў дарожных аварыях. Кампенсаваць заняпад прыватнага аўтатранспарту плануецца за кошт павелічэння паркаў грамадскага транспарту з рухавікамі на альтэрнатыўным паліве, пашырэння маршрутнай сеткі, развіцця прыгарадных чыгуначных і водных перавозак.

За 39 гадоў Брусэль плануе звязаць чыгуначнымі экспрэсамі ўсе буйныя авіяцыйнага вузлы Еўропы з іх гарадскімі цэнтрамі. У сваю чаргу, авіякампаніі да 2050 г. абавязаныя паступова павялічыць на 40% выкарыстанне нізкавугляродзістага паліва для запраўкі сваіх самалётаў.

Ініцыятыва Еўракамісіі ўжо сутыкнулася з актыўным супрацьдзеяннем Вялікабрытаніі.
Міністр транспарту Злучанага Каралеўства Норман Бэйкер адхіліў прапанову аб забароне бензінавых і дызельных рухавікоў у гарадах ЕС да 2050 г. «Пакуль не з’явяцца прастакутныя бананы, мы не маем намеру забараняць уезд аўтамабіляў у гарадскія цэнтры», — растлумачыў Н. Бэйкер.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?