Беларус Ігар Маханёк другі год запар становіцца пераможцам адкрытага Кубку Яндэксу па пошуку ў Інтэрнэце. Мянчук Маханёк атрымаў званьне «чалавека, які знайшоў усё».

На ўдзел у спаборніцтвах было зарэгістравана 13 826 чалавек з амаль 50 краінаў. У фінал, які праходзіў 7 сьнежня ў Маскве, адабраліся сямёра ўдзельнікаў. Сярод іх чатыры беларусы: бізнэс-аналітык Яўген Міроцін, праграмісты Ігар Маханёк і Аляксандар Ваяводзін, а таксама інжынер-акустык Цім Скарэнка.

У супэрфінал трапіў толькі адзін беларус – Ігар Маханёк, ён змог апярэдзіць расейца Гаўрылава і швайцарца Маранкова.

Пераможцу 22 гады, ён нарадзіўся ў Менску. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Працуе праграмістам у фірме «Авест». Летась Маханёк перамог у такім самым турніры зь першай спробы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?