Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Жукаў цяпер знаходзіцца ў галоўным упраўленні аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, што ў Мінску на вуліцы Розы Люксембург. Забралі яго туды з працы.

"Мяне хацеў дапытаць невядомы мне чалавек, які адмовіўся прадстаўляцца. З ім гутарыць я адмовіўся, цяпер чакаю следчага. Мяне ні ў чым не абвінавачваюць. Паводле супрацоўніка аддзела, я ў іх знаходжуся як сведка. Мяркую, што мяне будуць дапытваць аб падзеях на плошчы Незалежнасці 19 снежня".

Аляксандр Жукаў быў сярод затрыманых 25 сакавіка непадалёк ад плошчы Якуба Коласа, ён меўся ўскласці да помніка кветкі. Ён удзельнічаў у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?