Жыхар Гародні, якому ўсяго адзін год, за два месяца 40 разоў пабываў у Польшчы – яго вазілі з сабою бацькі-камэрсанты, каб без чаргі перасякаць беларуска-польскую мяжу на аўтапераходзе Брузгі – Кузьніца.
Па правілах, легкавікі, у якіх знаходзяцца дзеці ва ўзросце да трох гадоў, маюць першачарговае права на такі праезд. Такім чынам, некаторыя жыхары памежжа пасьпяваюць наведаць Польшчу два-тры разы цягам дня, перавозячы харчы і прамтавары.
У сваю чаргу гарадзенскія аўтаўладальнікі вывозяць за мяжу бэнзын і дызпаліва.
Паводле мытнікаў, пункт у Брузгах кожныя суткі перасякаюць як мінімум 80 машынаў зь дзеткамі-правадырамі.
«Прадпрымальныя» бацькі нават аддаюць малых напракат за дзесяць даляраў на адну замежную паездку.