Канцэрт Шакіры адбудзецца ў Мінску 19 мая.

«Чуткі вакол адмены канцэртнага выступлення Шакіры ў Мінску, Беларусь, не абгрунтаваныя», — паведамляе сайт спявачкі.

Раней аб тым, што выступленне Шакіры ў Мінску не адменена, БелаПАН пацвердзілі ў канцэртным аддзяленні Палаца Рэспублікі, які выступае арганізатарам канцэрта.

Усе білеты, прададзеныя на канцэрт Шакіры, застаюцца сапраўднымі, заявілі ў Палацы Рэспублікі.

Паведамленні аб тым, што Шакіра па палітычных матывах адмяніла канцэрт у Мінску, з’явіліся 29 сакавіка на шэрагу сайтаў са спасылкай на ананімнага прадстаўніка спявачкі.

У Мінску Шакіра прадставіць сваё шоу ў рамках сусветнага тура The Sun Comes Out. Арганізатары абяцаюць гледачам «энергетычны кактэйль поп-музыкі, року і лацінаамерыканскай музыкі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?