МЗС Беларусі не мае намеру публікаваць спісы замежных грамадзянаў, якім забаронены ўезд у краіну.
Пра гэта заявіў 31 сакавіка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле яго словаў, «канкрэтныя персоны» змогуць атрымаць такую інфармацыю ў выпадку звароту па беларускую візу.

Савіных таксама не назваў колькасць грамадзян, уключаных у спіс, адзначыўшы толькі, што «ён не з’яўляецца адлюстраваннем спісу ЕС».

Як паведамлялася раней са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы, у адказ на санкцыі ЕС і ЗША Беларусь падрыхтавала спіс, у які ўключана больш за 150 прадстаўнікоў ЕС і Злучаных Штатаў.

У іх ліку — кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк, вядомы сваімі рэзкімі заявамі ў адрас афіцыйнага Мінска, і іншыя высокапастаўленыя еўрапейскія чыноўнікі.

Спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, афіцыйна апублікаваны, у ім 175 прозвішчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?